Год гістарычнай памяці

Янка Купала сапраўдны класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы. Выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Ён нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка Мінскага павета Мінскай губерні. Сярод яго герояў шмат людзей надзвычайнага лёсу, а тэму сялянскага жыцця беларускі пясняр узняў да філасофскага абагульнення. Творы Янкі Купалы перакладзены на англійскую, арабскую, італьянскую, кітайскую, нямецкую, рускую, французскую, хіндзі, японскую і іншыя мовы.
На Купалле на святое
Рві, матуля, зелле тое,
Што ў нас папараць завецца!
І шчаслівым быць здаецца
Як нарвеш яго даволі
Ў цёмным лесе, ў чыстым полі,—
Палажы за абразамі,
Пасвянці сваймі слязамі…
Двойчы, тройчы — а крапліста —
Злі слязою брыльянцістай
І чакай з яго прыплоду
Ад усходу да заходу…
Як узыдуць з зелля кветкі,—
Будуць шчасце меці дзеткі,
Будзеш, маці, меці ў хаце
Долю, згоду і багацце!..