Сёлета ДІПК «ГАЗ-ІНСТЫТУТ», прытрымліваючыся традыцыі, стаў удзельнікам XXVII Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму Energy Expo, які праходзіць у Мінску з 17 па 20 кастрычніка.

На навукова-практычнай канферэнцыі «ESG-трансфармацыя і ўстойлівае развіццё» ў дзень адкрыцця форуму выступілі прарэктар па вучэбнай і навукова-метадычнай рабоце Маісееў Васіль Віктаравіч з дакладам «Перспектывы развіцця вадароднай энергетыкі» і старэйшы выкладчык кафедры «Газазабеспячэнне і МВП» Філідовіч Анастасія Валер’еўна з дакладам «Інавацыйныя тэхналогіі вытворчасці вадароду».

На спецыялізаванай выставе «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра», праведзенай у рамках форуму, інстытут прадставіў экспазіцыю, якая рэпрэзентуе найноўшыя метады і тэхналогіі, уведзеныя ў адукацыйны працэс. Абмен досведам з многімі арганізацыямі, занятымі ў галінах газазабеспячэння і энергетыкі, дае ўпэўненасць у далейшым эфектыўным супрацоўніцтве і развіцці.

Мы используем файлы cookie на данном сайте. Нажимая кнопку "Принять", Вы соглашаетесь с их использованием.
Принять
Нет, спасибо